БЕЛ Ł РУС

«Беларусь 5» у прамым эфіры пакажа матч «Нёман» — «Кошыцы»

29.07.2025 / 9:36

Nashaniva.com

У першай гульні мацнейшымі былі гродзенцы 3:2.

Фота: football.by

Тэлеканал «Беларусь 5» у прамым эфіры пакажа матч у адказ «Нёмана» і «Кошыцаў» у 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый.

Нагадаем, у першай гульні мацнейшымі былі гродзенцы 3:2, адыграўшыся з 0:2.

Матч пройдзе ў чацвер, 31 ліпеня, у венгерскім Сегедзе.

У чацвер а 21-й пройдзе матч «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Макабі» Хайфа (першы паядынак — 1:1), а 22-й пачнецца гульня «Эгнація» (Албанія) — «Дынама» (Мінск), у першым матчы албанцы перамаглі 2:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула