БЕЛ Ł РУС

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

29.07.2025 / 6:55

Nashaniva.com

Мэр і паліцыя Нью-Ёрка пацвердзілі, што пры стральбе ў хмарачосе на Манхэтэне забітыя чатыры чалавекі, у тым ліку паліцэйскі. Яшчэ адзін чалавек цяжка паранены, піша Бі-бі-сі.

Фота: Kyle Mazza/Anadolu via Getty Images

Стралок пакончыў з сабой, яго матывы невядомыя; па звестках уладаў, у яго былі праблемы з псіхічным здароўем.

Інфармацыю, якая з'явілася раней у прэсе, пра пяць загінулых, уключаючы стралка, пацвердзіў на прэс-канферэнцыі мэр Нью-Ёрка Эрык Адамс.

Камісар паліцыі Нью-Ёрка Джэсіка Ціш распавяла, што стралок, апазнаны як жыхар Лас-Вегаса 27-гадовы Шэйн Тамура, увайшоў у будынак з аўтаматам M4 у руцэ і адразу адкрыў агонь, забіўшы паліцэйскага і яшчэ двух мужчын.

Затым ён падняўся на ліфце на паверх, дзе знаходзіцца фірма Ruden Building Management і пачаў страляць там. Пазней там была знойдзена забітая жанчына.

Затым Тамура спусціўся ўніз у фае і застрэліўся.

Па словах камісара Ціш, Тамура за тры дні праехаў усю краіну і даехаў да Нью-Ёрка зусім незадоўга да таго, як адправіўся страляць.

Па звестках, якія нью-ёркская паліцыя атрымала ад уладаў Лас-Вегаса, у Тамуры, як сказала Ціш, былі задакументаваныя праблемы з псіхічным здароўем.

«Яго матывы расследуюцца, і мы працуем над тым, каб зразумець, чаму ён абраў гэта канкрэтнае месца», — сказала Ціш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула