Вайскоўцаў адпраўляюць на ўборку ўраджаю
Міністэрства абароны Беларусі накіравала вайскоўцаў і вайсковую тэхніку на дапамогу ў жніве. Як паведамляецца, у сельгасработах будуць задзейнічаныя вайскоўцы з часцей Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, а таксама з Паўночна-Заходняга і Заходняга аператыўных камандаванняў.
Фота: Міністэрства абароны
Вайскоўцы будуць працаваць у Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, у такіх раёнах, як Гарадоцкі, Сенненскі, Мсціслаўскі, Рагачоўскі, Кармянскі і Лельчыцкі.
Таксама адзначаецца, што на палеткі выехалі дзясяткі адзінак вайсковай тэхнікі.
27 ліпеня паведамлялася, што ўнутраныя войскі МУС адправілі дапамагаць у сельгасработах на радзіму Лукашэнкі — у ААТ «Аляксандрыйскае» Шклоўскага раёна.
Чытайце таксама:
Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала
Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў
У Беларусі будуць ствараць уласную пароду коз
Юрый Караеў асабіста намалаціў 7 тон збожжа за рулём камбайна