У мінскім аэрапорце затрымалі чалавека з самаробным кастэтам
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрымалі замежнага пасажыра, які спрабаваў правезці самаробны кастэт. Падчас перадпалётнай праверкі ў ягоным багажы знайшлі прадмет, падобны да зброі, і перадалі яго на экспертызу.
Як засведчыла судовая экспертыза, гэты кастэт быў выраблены з кухоннага малатка для адбівання мяса. Чалавек перарабіў малаток, зрабіўшы яго ўдарную частку тонкай, у выніку чаго ён ператварыўся ў халодную зброю ўдарна-драбільнага дзеяння.
За незаконнае захоўванне і перавозку халоднай зброі мужчыну пагражае адказнасць адпаведна з заканадаўствам.
Чытайце таксама:
Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом