БЕЛ Ł РУС

Гамяльчук патануў у Сажы пасля сваркі з жонкай

28.07.2025 / 17:1

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі Таварыства выратавання на водах, 27 ліпеня мужчына 1972 года нараджэння, пасварыўшыся з жонкай, пайшоў купацца на Сож. Падчас купання ён нырнуў у ваду і не выплыў.

Цела мужчыны знайшлі ратавальнікі за пяць метраў ад берага на глыбіні каля пяці метраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына мог знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула