БЕЛ Ł РУС

ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны

28.07.2025 / 13:59

Nashaniva.com

Ад шпіталізацыі заўзятар адмовіўся.

Прэс-служба «Славіі» распавяла пра стан заўзятара, які ўпаў з трыбуны падчас матчу 1/8 фіналу Кубка Беларусі з «Гомелем» (1:0), піша football.by.

— Дзякуючы пільнасці навакольных і аператыўнаму рэагаванню супрацоўнікаў хуткай дапамогі была аказана своечасовая дапамога.

Віталя даставілі ў бальніцу, дзе ён прыйшоў у сябе і, пасля паляпшэння самаадчування, адмовіўшыся ад шпіталізацыі, адправіўся дадому. Яго стан здавальняючы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула