БЕЛ Ł РУС

КДБ прызнаў ініцыятыву «Беларуская акадэмія» «экстрэмісцкім фармаваннем»

28.07.2025 / 12:36

Nashaniva.com

КДБ прызнаў ініцыятыву «Беларуская акадэмія» «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведная пазіцыя з’явілася ў пераліку, які вядзе МУС.

Фармаванне вызначаецца як «група грамадзян, што дзейнічаюць з 2020 года сумесна і ўзгоднена, аб’яднаных пад агульнай назвай «Беларуская акадэмія / Bialoruska Akademia / Belarusian Academy».

Таксама акадэмія названа «грамадзянскай ініцыятывай у адказ на хвалі рэпрэсій супраць беларускай адукацыі».

У якасці асобы, датычнай да фармавання, пазначаная Святлана Сяльверстава.

Чытайце таксама:

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове

Каментары да артыкула