У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў
Прычыны смерці не ўдакладняюцца.
Павел Казлоў
Пра смерць лайнсмена паведаміў партал hockey.by.
Павел Казлоў нарадзіўся ў Наваполацку, там жа займаўся хакеем.
Кар'еру арбітра пачаў у 2021-м годзе, у якасці лайнсмена абслугоўваў матчы нацыянальнага чэмпіянату і міжнародных спаборніцтваў.
У чэрвені гэтага года яму споўнілася 29 гадоў.