У Мядзельскім раёне загарэлася сенасховішча
Пацярпелых няма, а прычыну загарання яшчэ высвятляюць. Пра здарэнне паведаміла прэс-служба МНС.
Наступствы пажару ў Мядзельскім раёне
У выніку пажару знішчаны 100 тон сена ў рулонах, пашкоджаны металічны каркас сенасховішча.
На месцы загарання працуюць ратавальнікі, 6 аўтацыстэрнаў і франтальны пагрузчык.
Наступствы пажару ў Мядзельскім раёне