У Германіі фургон на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў фуру беларуса
23 ліпеня каля 7-й раніцы на аўтабане BAB 1 у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам беларуса, піша выданне «Беларусь и мир».
Недалёка ад горада Камен у кірунку Кёльна грузавік DAF, якім кіраваў 32-гадовы грамадзянін Беларусі, стаяў у канцы затору, калі ў яго ззаду на поўнай хуткасці ўрэзаўся фургон Mercedes Sprinter, якім кіраваў 49-гадовы жыхар нямецкага горада Хернэ.
У выніку кіроўца фургона атрымаў цяжкія траўмы — кабіна была моцна пашкоджаная, яго давялося вызваляць ратавальнікам. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Беларускі кіроўца не пацярпеў.
Пасля дробнага рамонту фура DAF змагла самастойна пакінуць месца аварыі, а Mercedes прыйшлося эвакуяваць. Трасу ачышчалі ад абломкаў і тэхнічных вадкасцяў.
На час работ была даступная толькі адна паласа ў кірунку Кёльна, што прывяло да вялікага затору.
Чытайце таксама:
Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў
На мяжы з Польшчай затрымалі п'янага беларуса-дальнабойшчыка
Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам