БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну

26.07.2025 / 19:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што пагаварыў з прэм'ер-міністрамі Камбоджы і Тайланда. Абедзве краіны, маўляў, ужо гатовыя неадкладна спыніць агонь.

Фота: AP / Alex Brandon

Раней прэзідэнт ЗША пісаў, што сёння ўжо пагаварыў з прэм'ер-міністрам Камбоджы адносна спыненні вайны з Тайландам і збіраецца патэлефанаваць прэм'ер-міністру Тайланда, каб спыніць ваенныя дзеянні.

Пры гэтым Трамп пагражаў не заключаць здзелкі з абедзвюма краінамі, калі яны не скончаць вайну.

«На гэтай вайне многіх людзей забіваюць, але гэта нагадвае мне канфлікт паміж Пакістанам і Індыяй, які я ўдала спыніў», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Узброеныя сутыкненні на мяжы паміж Тайландам і Камбоджай ідуць з 24 ліпеня. Абодва бакі сцвярджаюць, што дзейнічаюць у мэтах самаабароны, і звярнуліся па дыпламатычную падтрымку. 

Па стане на 26 ліпеня загінула не менш за 30 чалавек, а больш за 130 тысяч жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Чытайце таксама:

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

Тайланд і Камбоджа абмяняліся ўдарамі на спрэчным участку дзяржаўнай мяжы

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім

Каментары да артыкула