Пад Віцебскам дажджы размылі заасфальтаваную дарогу
У Віцебскім раёне з-за моцных дажджоў размыла участак заасфальтаванай дарогі Н-2314 паміж населенымі пунктамі Альгова і Барвін каля вёскі Барвін.
Скрыншот з відэа
Паведамленне пра здарэнне паступіла выратавальнікам у 19:40 у пятніцу.
Паводле інфармацыі МНС, пашкоджаны ўчастак дарогі памерам 2 на 7,5 метра.
Рух транспарту тут цяпер абмежаваны, арганізаваныя аб’езды. Жыццёва важныя патрэбы мясцовага насельніцтва, як сцвярджаецца, не парушаныя.
Рамонтныя работы пачнуцца 26 ліпеня, імі зоймецца брыгада ДРСУ №144 КУП «Віцебскаблдарбуд».