БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку

26.07.2025 / 15:26

Nashaniva.com

Найбольш папулярны чалавек у горадзе — ліхтаршчык. Найбольш папулярная рэч на яго кіцелі — гузік, піша «Вячэрні Брэст».

За некалькі гадоў службы ліхтаршчыку давялося памяняць некалькі гузікаў, бо яны хутка выходзілі з ладу і проста губляліся. Уся справа ў тым, што гузік брэсцкага ліхтаршчыка павінен прыносіць людзям шчасце.

Віктар Кірысюк ужо 16 гадоў запальвае ліхтары ў Брэсце.

Па прапанове самога ліхтаршчыка з нержавеючай сталі зрабілі велізарны гузік дыяметрам 3 метры 40 сантыметраў і вагой больш за тону. Гузік «на шчасце» з’явіўся ў горадзе на скрыжаванні вуліц Савецкай і Дзяржынскага.

Першымі дакрануцца да гузіка і загадаць жаданне было дадзена брэсцкім маладым. Дарэчы, сёньня ў горадзе 31 пара заключае шлюб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула