БЕЛ Ł РУС

Жанчына загінула ў Бярэзінскім раёне, пераходзячы трасу па пераходзе

25.07.2025 / 18:37

Nashaniva.com

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 25 ліпеня каля 14:15 на 120-м кіламетры трасы М-4 «Мінск — Магілёў» у Бярэзінскім раёне.

51-гадовы кіроўца аўтамабіля Volvo з паўпрычэпам Kögel, рухаючыся па правай паласе ў бок Мінска, урэзаўся ў грузавік Mitsubishi, які спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам.

Ад удару Mitsubishi адкінула наперад і ён наехаў на 51-гадовую жанчыну-пешахода, якая ў гэты момант пераходзіла дарогу па пераходзе.

Жанчына загінула на месцы ад атрыманых траўмаў. Кіроўца Mitsubishi дастаўлены ў бальніцу для медыцынскага агляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула