БЕЛ Ł РУС

Польшча ўвяла санкцыі супраць «Беларускай цэментнай кампаніі»

25.07.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Cтала вядома, што Польшча ўвяла санкцыі супраць кіруючай кампаніі холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» (БЦК). Гэта вынікае з абноўленага спісу санкцый на сайце польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, заўважыў «Позірк». БЦК унеслі ў гэты спіс яшчэ 22 ліпеня.

Фота: bck.by

Паводле дакумента, кампанія актыўна развіваецца, у тым ліку дзякуючы пашырэнню супрацоўніцтва з Расіяй. Раней холдынг быў буйным пастаўшчыком цэменту ў Польшчу: толькі ў 2022 годзе туды было экспартавана прадукцыі на 160 мільёнаў злотых (каля 44,4 мільёна долараў).

Акрамя цэменту, у Польшчу пастаўлялі таксама гашаную і нягашаную вапну, а таксама будаўнічыя блокі. Пакупнікамі выступалі некалькі юрыдычных асоб, у тым ліку і філіял БЦК у Варшаве.

У польскім міністэрстве адзначылі, што сярод кліентаў БЦК застаюцца дзве кампаніі, якія з 2022 года працягваюць купляць вапну — прадукцыю, якая не падпадае пад забарону на імпарт з Беларусі.

Санкцыі ўвялі таму, што БЦК цесна супрацоўнічае з расійскімі арганізацыямі і пастаўляе прадукцыю, якая можа спрыяць умацаванню вайсковага патэнцыялу Расіі і яе агрэсіі супраць Украіны.

Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў кампаніі ў Польшчы, забарону на перадачу фінансавых і эканамічных рэсурсаў, а таксама выключэнне з дзяржаўных закупак і тэндараў.

Чытайце таксама:

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам

Літва не збіраецца аднаўляць транзіт беларускіх угнаенняў праз сваю тэрыторыю

Каментары да артыкула