БЕЛ Ł РУС

Партыя «Белая Русь» стварае моладзевы рух «Іскра»

25.07.2025 / 12:44

Nashaniva.com

Такое рашэнне прынята на пасяджэнні вышэйшага палітычнага савета партыі, якое праходзіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, піша БелТА

Фота: БелТА

Паводле слоў старшыні партыі «Белая Русь» Вольгі Чамаданавай, такая ініцыятыва паступіла нібыта ад моладзі. Яна цікавая сама па сабе і адрозніваецца ад тых маладзёжных кірункаў, што ўжо ёсць у краіне. «Гэта не савет, не грамадскае аб’яднанне. Гэта выключна партыйны маладзёжны рух. Думаю, гэта будзе новы партыйны фармат. Я бачу, што ў шэрагі партыі моладзь сёння гатова ўступаць, гатова працаваць», — сказала яна.

Фота: БелТА

Прадстаўнік моладзі Іван Квашко пацвердзіў, што ідэю вылучае моладзь Беларускай партыі «Белая Русь».

«Маецца на ўвазе, што грамадскі рух будзе рэалізоўваць прыкладныя задачы па фарміраванні кадравага рэзерву і правядзенні экспертна-аналітычнай працы для развіцця і прасоўвання праграмы партыі «Белая Русь» у моладзевым асяроддзі», — патлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула