«Белпошта» абвясціла пра супрацоўніцтва з Wildberries. Адчыняюцца сумесныя пункты
«Белпошта» абвясціла пра супрацоўніцтва з Wildberries. Супрацоўніцтва ў Беларусі назвалі «стратэгічным».
«У межах гэтага партнёрства на базе аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» адкрываюцца пункты выдачы заказаў Wildberries».
Вядома, што першыя пункты ўжо пачалі працаваць, а ў бліжэйшы час геаграфія будзе пашырацца.
У «Белпошце» ўдакладнілі, што атрыманне анлайн-заказаў стане прасцейшым і хутчэйшым, бо кампанія выкарыстоўвае самую шырокую сетку аддзяленняў у краіне.
Новыя пункты выдачы будуць функцыянаваць у адпаведнасці са стандартамі абслугоўвання Wildberries, прапаноўваючы кліентам увесь асноўны функцыянал, уключаючы магчымасць прымеркі тавараў.