Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:2
Сёння, 24 ліпеня, прайшлі першыя матчы другога раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый.
Скрыншот відэа Беларусь-5
Гродзенскі «Нёман» гуляў у Славакіі і пасля першага тайма гарэў 0:2. Але ў другім тайме беларускі клуб здолеў перавярнуць гульню.
Спачатку дублем вызначыўся Павел Савіцкі, а потым з пенальці забіў Максім Краўцоў — 3:2.
На апошняй хвіліне «Кошыцы» не рэалізавалі пенальці. Максім Бялоў адбіў. Беларускі клуб перамог 3:2.
Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у Венгрыі (у гэтай краіне беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі) згуляў унічыю з «Макабі» з Хайфы — 1:1.
Мінскае «Дынама» сустракаецца ў Венгрыі з албанскай «Эгнаціяй» і саступае 0:1. Матч пачаўся ў 21:45, і толькі пачаўся другі тайм.
Гульні ў адказ пройдуць праз тыдзень, 31 ліпеня.