БЕЛ Ł РУС

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ

24.07.2025 / 19:22

Nashaniva.com

24 ліпеня ў Мінску ўрачыста адкрылі Дом Беларускага саюза жанчын. На мерапрыемстве можна было пабачыць як дзейных актывістак арганізацыі, так і пенсіянерак. 

Вольга Шпілеўская і Наталля Качанава. Фота: t.me/sovrep

Сярод прысутных чыноўнікаў найбольш высокапастаўленай была старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая разам з кіраўніцай БСЖ Вольгай Шпілеўскай пераразала чырвоную стужачку. 

Лідзія Ярмошына — сёмая злева, побач з ёй — Наталля Качанава. Фота: t.me/sovrep

Качанава, як і большасць іншых удзельніц мерапрыемства, была апранутая па-параднаму — у блакітны дзелавы касцюм. А вось былая кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў агульны дрэс-код не трапіла і апранулася на мерапрыемства больш разняволена.

@belarusnovosti2 Это вам не Гуччи! На открытие Дома Союза женщин Наталья Качанова пришла по-парадному, а Лидия Ермошина в образе туристки #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас #лукашенко #беларусьновости ♬ Pieces (Solo Piano Version) - Danilo Stankovic

Лідзія Ярмошына — крайняя справа. Фота: t.me/sovrep

Чытайце таксама:

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся

Ярмошына: Я 30 гадоў таму падумаць не магла, што мы будзем жыць так добра

Ярмошына: Мой бацька-ўкраінец браў удзел у першай СВА — выбіваў Бандэру з лясоў на Валыні

Ярмошына прызналася, якія згрызоты сумлення ў яе былі. Але гэта не праз фальсіфікацыі

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна

Каментары да артыкула