Макрон і Мерц хочуць абмеркаваць з Зяленскім барацьбу з карупцыяй
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон хочуць абмеркаваць з украінскім прэзідэнтам яго спрэчныя рашэнні аб падпарадкаванні генеральнаму пракурору незалежных антыкарупцыйных органаў, піша Bild.
Злева направа — Дональд Туск, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон, Фрыдрых Мерц. Фота: Х / Andrii Sybiha
«Прэзідэнт Макрон і федэральны канцлер былі аднадушныя ў тым, што яны будуць актыўна весці перамовы з украінскім прэзідэнтам па пытанні барацьбы з карупцыяй», — заявіў прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфан Карнеліус.
І Мерц, і Макрон лічаць, што цяпер ва Украіне прымаюцца важныя рашэнні, якія вызначаюць шлях краіны ў кірунку Еўрапейскага Саюза, перадае іх пазіцыю Карнеліус. Ён таксама дадаў, што Мерц і Макрон доўга абмяркоўвалі ваенную абстаноўку ва Украіне і далейшую ваенную падтрымку.
Чытайце таксама:
Зяленскі падпарадкаваў антыкарупцыйныя ведамствы пракуратуры — людзі выйшлі на пратэсты