У руках сямігадовага хлопчыка ў Жабінкаўскім раёне ўзарвалася петарда
Здарэнне адбылося ў маі.
Хлопчык на падаконніку знайшоў петарду і запальнічку, пасля чаго падпаліў. Петарда імгненна выбухнула ў яго ў руцэ. З траўмамі дзіця было дастаўлена ў бальніцу. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
На целе дзіцяці зафіксавана дзевяць пашкоджанняў, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Эксперты падкрэсліваюць, што дзеці часта не ўсведамляюць небяспекі, няправільна абыходзяцца з пiратэхнічнымі вырабамі, што прыводзіць да атрымання цялесных пашкоджанняў, апёкаў, парушэння слыху і псіхалагічных траўмаў.