БЕЛ Ł РУС

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

24.07.2025 / 8:58

Nashaniva.com

Паводле звестак СМІ, пасажырскі самалёт Ан-24 нейкі час не выходзіў на сувязь.

Ілюстрацыйнае фота

 На борце знаходзяцца 49 чалавек: 43 пасажыры і шэсць членаў экіпажу.

Борт накіроўваўся па маршруце Хабараўск — Благавешчанск — Тында. На пошукі адправілі экстраныя службы.

Пазней абломкі самалёта знайшлі за 15 км ад Тынды.

Паводле звестак РБК, гаворка ідзе пра самалёт авіякампаніі «Ангара». Baza піша, што самалёт Ан-24 рыхтаваўся да пасадкі, але не здолеў прызямліцца з першага разу, таму лайнер пайшоў на другі круг, пасля чаго сувязь з ім знікла. Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце самалёта знаходзіліся 43 пасажыры, у тым ліку пяцёра дзяцей, а таксама шэсць членаў экіпажа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула