Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»
Фонд беларускай салідарнасці Bysol паведаміў, што пачаў унутранае расследаванне ў сувязі з абвінавачваннямі ў харасменце, скіраванымі супраць аднаго з заснавальнікаў арганізацыі Андрэя Стрыжака.
Андрэй Стрыжак
У фондзе падкрэсліваюць, што яго супрацоўнікі працуюць на прынцыпах празрыстасці, адкрытасці і адказнасці перад грамадствам. Яны шануюць давер, якім карыстаюцца, і лічаць падобныя дзеянні недапушчальнымі. «Байсол» выказвае падтрымку тым, хто пацярпеў ад дзеянняў Андрэя Стрыжака.
Паведамляецца, што ў арганізацыі існуе палітыка, якая не дапускае дыскрымінацыі, харасменту, ціску ці любой формы нецярпімасці. Таму з 22 ліпеня 2025 года ініцыявана ўнутранае разбіральніцтва, якое правядзе спецыяльная група ўнутры фонду. Да працэсу далучаць незалежных экспертаў. Прамежкавыя вынікі абяцаюць апублікаваць не пазней за 1 верасня 2025 года.
На час разбіральніцтва Андрэй Стрыжак адхілены ад кіраўніцтва фондам і выканання прадстаўнічых функцый ад яго імя. Кіраванне цяпер ажыццяўляе яго дырэктарат, а дзейнасць фонду працягваецца ў звычайным рэжыме: падтрымка пацярпелых, эвакуацыя людзей з Беларусі, дапамога палітвязням і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці.
Чытайце таксама:
Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака
«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака
Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі