БЕЛ Ł РУС

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

23.07.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Былы пробашч каталіцкай парафіі ў Валожыне, ксёндз Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», зноў накіраваны ў калонію ў Бабруйску, даведаліся вернікі, піша katolik.life.

Раней стала вядома, што святар, які ўжо знаходзіўся ў калоніі, нечакана вярнулі ў СІЗА Мінска. У вернікаў тады з’явілася надзея, што яго рыхтуюць да вызвалення перад прыездам у Беларусь новага Апостальскага нунцыя, дыпламатычнага прадстаўніка Ватыкана.

Але аказалася, што святар быў пераведзены ў СІЗА для разгляду яго скаргі на прысуд, з якім ён не згодны і не прызнае сябе вінаватым. Ці быў у выніку зменены прысуд?

Наколькі вядома вернікам, — не, прысуд застаўся ранейшым. Магчыма, скаргу разглядаў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі, бо абскарджанне рашэння Мінскага абласнога суда ў Вярхоўным судзе ўжо адбылося. Але падрабязнасці вернікам не вядомыя.

Пісаць лісты ксяндзу Генрыху можна па ранейшым адрасе. 

ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула