БЕЛ Ł РУС

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

22.07.2025 / 20:46

Nashaniva.com

Палітвязень Мікіта Лосік, якога 8 ліпеня асудзілі на 3 гады «хіміі» па справе «Беларускага Гаюна», пакінуў Беларусь, паведаміў Фонд салідарнасці «Байсол».

Мікіта Лосік (справа) у Вільні з Франакам Вячоркам. Фота з фэйсбука Вячоркі

26-гадовага Мікіту Лосіка затрымалі ў Оршы ў пачатку красавіка 2025 года. Прычынай затрымання стала так званая справа «Беларускага Гаюна».

Лосіка абвінавацілі паводле артыкула 361.4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі следства, Мікіта Лосік у лютым 2022 года даслаў у тэлеграм-канал некалькі фотаздымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, якая ехала праз Оршу.

Пасля абвяшчэння прысуду Мікіту Лосіка вызвалілі ў зале суда. Прысуд меў уступіць у законную сілу праз 10 дзён, але ён не стаў чакаць гэтага моманту і выехаў з Беларусі.

Цяпер на яго карысць аб'яўлены збор.

Мікіта — малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі. Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»

Пяць гадоў таму арыштавалі Ігара Лосіка

Затрымалі брата Ігара Лосіка

Каментары да артыкула