БЕЛ Ł РУС

У Будславе пачаліся археалагічныя раскопкі

22.07.2025 / 18:55

Nashaniva.com

У каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 21 ліпеня пачалі новы этап археалагічных раскопак з удзелам валанцёраў. Даследаванні праводзяцца з мэтай аднавіць увесь вялікі комплекс будслаўскага кляштара, піша Katolik.life.

Кусташ санктуарыя ксёндз Дзмітрый Дубовік па выніках першага дня працы расказаў у парафіяльным пабліку пра галоўную знаходку: вугал старога касцёла. Мяркуецца, што тут таксама была вежа.

Надалей плануецца пракласці шурф уздоўж усёй сцяны фасаду старога касцёла, магчыма, атрымаецца знайсці ўваход у былы храм і ягоную крыпту. Ахвотных запрашаюць далучацца да раскопак.

Гэтыя работы праходзяць паралельна з рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй існага касцёла, які пацярпеў ад пажару ў 2021 годзе. Архітэктурныя і археалагічныя даследаванні праводзяцца з мэтай аднавіць увесь вялікі комплекс будслаўскага кляштара бэрнардзінцаў. У будучыні гэта дазволіць стварыць у Будславе агульнабеларускі «духоўны цэнтр» — такую ідэю выказвалі ўлады.

Што тычыцца рэстаўрацыі наяўнага касцёла, то яе плануецца цалкам завяршыць толькі ў 2033 годзе — фінальным этапам будзе аднаўленне інтэр'ераў.

Чытайце таксама:

У Будслаўскі касцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве

Каментары да артыкула