БЕЛ Ł РУС

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў

22.07.2025 / 14:10

Nashaniva.com

У БДУ адбылося залічэнне на бюджэтную форму. Самы высокі прахадны бал быў на Факультэце міжнародных адносін.

Фота: БДУ

Усяго на ФМА залічана 120 бюджэтнікаў, з якіх 33 — без экзаменаў, 24 — па мэтавым прыёме, 3 — па-за конкурсам, паведамляе прэс-служба БДУ.

На групы з дзвюх спецыяльнасцей «сусветная эканоміка» і «менеджмент» па аб'яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў; «усходазнаўства» і «афрыканістыка» — 20 абітурыентаў; «міжнародная канфлікталогія» і «міжнародныя адносіны» — 20 абітурыентаў. Прахадныя балы на ўсе спецыяльнасці факультэта склалі:

— «сусветная эканоміка» — 398;

— «міжнароднае права» — 398;

— «менеджмент» — 396;

— «міжнародныя адносіны» — 395;

— «міжнародная канфлікталогія» -394;

— «міжнародная лагістыка» — 393;

— «ўсходазнаўства» — 388;

— «афрыканістыка» — 387;

— «мытная справа» — 377.

На спецыяльнасць «псіхалогія» Факультэта філасофіі і сацыяльных навук залічана 22 абітурыенты, сярод іх 6 — па мэтавым, 1 — без іспытаў, 1 — па-за конкурсам. Прахадны бал склаў 373.

На спецыяльнасць «паліталогія» юрыдычнага факультэта залічана 20 абітурыентаў, 1 з якіх — без экзаменаў. Прахадны бал склаў 366.

На спецыяльнасць «інфармацыя і камунікацыя» факультэта журналістыкі залічана 42 абітурыенты, сярод іх 2 прынята па мэтавым, 1 — без экзаменаў, 1 — па-за конкурсам. Прахадны бал склаў 362.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула