БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі па запыце Малдовы затрымалі алігарха Плахатнюка

22.07.2025 / 12:20

Nashaniva.com

Плахатнюк завочна арыштаваны як у Малдове, так і ў Расіі.

«Нядаўна афіцыйныя каналы сувязі Інтэрпала ў Афінах (Грэцыя) паведамілі нам пра затрыманне двух грамадзян Малдовы. Адзін з іх — Уладзімір Плахатнюк», — паведамляе паліцыя Малдовы ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле звестак выданняў PlusMedia і NewsMaker, другі затрыманы — гэта былы малдаўскі дэпутат Канстанцін Цуцу, блізкі да Плахатнюка, піша Бі-бі-сі.

У Малдове Плахатнюка абвінавачваюць у стварэнні і кіраванні злачыннай арганізацыяй, махлярстве і адмыванні грошай. Інтэрпол выдаў ордэр на арышт Плахотнюка ў лютым 2025 года.

Бізнесмен Уладзімір Плахатнюк узначальваў Дэмакратычную партыю Малдовы з 2016 па 2019 год. У 2019 годзе ён пакінуў краіну. У Расіі яго таксама абвінавачваюць у арганізацыі злачыннай супольнасці, кантрабандзе, незаконным збыце наркотыкаў і замаху на забойства.

Плахатнюк завочна арыштаваны як у Малдове, так і ў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула