БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі затрымалі скрадзеную машыну з беларусам за рулём

22.07.2025 / 8:55

Nashaniva.com

Машыну скралі ў 2015 годзе ў Італіі.

Facebook.com

У аўстрыйскай зямлі Штырыя затрымалі скрадзены аўтамабіль, якім кіраваў наш суайчыннік, паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на паліцыю.

Кампактны красовер Toyota RAV4 пад кіраваннем 42-гадовага беларуса спынілі для праверкі ў чацвер 17 ліпеня незадоўга да 10:00 на аўтабане A2.

У ходзе агляду машыны ахоўнікі парадку выявілі падазроныя прыкметы. Напрыклад, былі выяўлены сляды ўмяшання ў унікальны серыйны нумар.

Далейшае разбіральніцтва і пошук у агульнаеўрапейскай шэнгенскай інфармацыйнай сістэме паказалі, што Toyota значылася ў вышуку як выкрадзеная ў Італіі з чэрвеня 2025 года.

Падчас апытання кіроўца паведаміў, што перавозіў аўтамабіль з Італіі ў Польшчу па даручэнні іншага чалавека ў абмен на грошы.

Аўтамабіль канфіскавалі, а нашага суайчынніка затрымалі, змясціўшы па рашэнні пракуратуры Граца пад варту ў турму Грац-Якаміні. Вядзецца расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула