БЕЛ Ł РУС

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу

21.07.2025 / 19:25

Nashaniva.com

У Польшчы зрабілі значнае адкрыццё — у Балтыйскім моры, недалёка ад горада Свінауйсьце знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу. Пра гэта паведаміла кампанія Central European Petroleum (CEP), паведамляе тэлеканал TVP3. Як сцвярджаецца, гэта найбуйнейшае традыцыйнае радовішча нафты, якое калі-небудзь знаходзілі ў Польшчы, а да таго ж яно адно з самых вялікіх у Еўропе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Адкрыццё было зроблена падчас бурэння свідравіны Wolin East 1. Паводле ацэнак кампаніі, у гэтым месцы знаходзіцца каля 5 мільярдаў кубаметраў газу і 22 мільёны тон нафты. І гэта нібыта толькі частка — уся ліцэнзійная тэрыторыя «Волін» можа мець да 27 мільярдаў кубаметраў газу і 33 мільёны тон нафты.

Кампанія сцвярджае, што гэтае адкрыццё можа істотна павысіць энергетычную бяспеку Польшчы. Намеснік дзяржсакратара і галоўны геолаг краіны Кшыштаф Галаш адзначыў, што хоць радовішча яшчэ трэба дакладна даследаваць і падрыхтаваць дакументацыю, яно можа стаць сапраўдным прарывам у гісторыі здабычы нафты і газу ў Польшчы.

Чытайце таксама:

«Становішча адчайнае». У «Газпраме» не ведаюць, куды падзець 60 мільярдаў кубаметраў нераспрададзенага газу

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Турцыя знайшла ў Чорным моры радовішча газу на 30 мільярдаў даляраў

Каментары да артыкула