«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў
Адразу пасля выхаду артыкула, у якім дзве жанчыны абвінавацілі яго ў рассыланні дыкпікаў, кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак пракаментаваў яго ў фэйсбуку. Фактычна ён прызнаў, што абвінавачанні на яго адрас маюць падставу, і назваў свае дзеянні «рэчамі, якімі не ганарыцца».
Андрэй Стрыжак
«У жыцці кожнага чалавека ёсць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонару. Я тут не выключэнне, за сорак гадоў жыцця маю ўчынкі і рашэнні, дзе я не меў рацыі.
Па-першае, наконт таго, што было агучана ў матэрыяле «Еўрарадыё», я хачу прынесці свае выбачэнні ўсім, каго маглі пакрыўдзіць, зачапіць, патурбаваць мае дзеянні.
Па-другое, мае дзеянні не неслі ў сабе прымусу, карыстання службовым становішчам, імкнення да выгады, ці чагосьці такога. Не з’яўляліся вынікам злога намеру ці жадання камусьці нашкодзіць.
Па-трэцяе, абмеркаванне нюансаў майго прыватнага жыцця я вяду з тымі людзьмі, хто з’яўляецца ягонай часткай, таму дадаткова тут няма што абмяркоўваць з маім удзелам.
Ну і апошняе, але не найменьш важнае. Калі гэты допіс камусьці яшчэ дапаможа пераасэнсаваць свае паводзіны, выбачыцца перад кімсьці, я буду лічыць што мае памылкі і праца над імі дапамаглі ня толькі мне», — напісаў Андрэй Стрыжак.
{POLL#1259}
Чытайце таксама:
Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі
«Гэта табе замест кветак». Псіхолаг патлумачыў, чаму мужчыны робяць дыкпікі
У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой
«Калі ўбачыла той самы …» Інтэрнэт горача ацаніў дыкпік з канала Гайдукевіча