Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу
У нядзелю былі адмененыя або затрыманыя некалькі рэйсаў, у прыватнасці, рэйсы «Аэрафлота» з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева. Сёння праблемы працягваюцца, вынікае з анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша Blizko.by.
Прычына ва ўкраінскіх дронах.
Адменены рэйсы з прыбыццём у Мінск:
- «Аэрафлот» SU1842 з Масквы ў 13:45
- «Аэрафлот» SU1836 з Масквы ў 17:50
- «Аэрафлот» SU1844 з Масквы ў 21:55
Затрыманыя рэйсы з прыбыццём у Мінск:
- «Аэрафлот» SU1834 з Масквы: у 15:55 замест 01:45
- «Северсталь» D2509 з Калугі: у 15:15 замест 13:45
Адпаведна, адменены і затрыманыя вылеты з Мінска.
Адменены з вылетам з Мінска:
- «Аэрафлот» SU1843 у Маскву ў 14:45
- «Аэрафлот» SU1837 у Маскву ў 17:20
- «Аэрафлот» SU1845 у Маскву ў 22:55
Затрыманыя з вылетам з Мінска:
- «Победа» DP894 у Санкт-Пецярбург: у 00:50 замест 20:20 нядзелі
- «Аэрафлот» SU1833 у Маскву: у 03:20 замест 21:10 нядзелі
- «Победа» DP968 у Маскву: у 02:40 замест 21:55 нядзелі
- «Аэрафлот» SU1835 у Маскву: у 16:45 замест 06:30
- «Аэрафлот» SU1831 у Маскву: у 13:00 замест 11:40
- «Северсталь» D2510 у Калугу: у 16:05 замест 14:25