Супрацоўнікі міліцыі вярнулі мінчуку 500 тысяч рублёў, якія ён перадаў махлярам
45-гадоваму жыхару Мінскага раёна патэлефанаваў ілжэменеджар аператара сувязі і даведаўся асабістыя даныя.
Потым з ім звязаўся «следчы» і паведаміў, што на ягонае імя ашуканцы афармляюць крэдыты. Каб пазбегнуць праблем, вяскоўцу было сказана «задэклараваць» свае зберажэнні — паверыўшы махлярам, мужчына перадаў кур’ерцы амаль 500 тысяч рублёў
49-гадовая пасыльная павезла грошы ў Маскву, аднак перадаць іх пасярэдніку так і не паспела — дзякуючы супрацоўніцтву з паліцыяй з Расіі яна была затрыманая. Як высветлілася, раней яна сама трапіла на вуду махляроў, але пасля пагадзілася папрацаваць на іх.
Заведзена крымінальная справа за махлярства. Жанчына пагражае да 10 гадоў турмы.