БЕЛ Ł РУС

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак

21.07.2025 / 7:54

Nashaniva.com

Жыхар Столінскага раёна вярнуўся з лесу з велізарным гіганцкім кошыкам лісічак, які важыў каля 50 кілаграмаў.

Відэа, дзе ён з цяжкасцю трымае кош, імгненна набрала амаль 2 мільёны праглядаў.

@archivveske #Беларусь #деревня ♬ оригинальный звук - Арчык

У каментарах сёй-той засумняваўся: маўляў, пад верхнім слоем напэўна пуста. Аднак грыбнік не разгубіўся і выклаў яшчэ адно відэа з пераборкай усяго ўраджаю. Сумненняў не засталося: лісічкі былі сапраўднымі.

@archivveske #Беларусь #деревня ♬ оригинальный звук - Арчык

На пытанне, што рабіць з такім ураджаем, грыбнік адказаў проста: частка пайшла ў суп, нешта падсмажылася з бульбай, а астатняе — у маразільнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула