БЕЛ Ł РУС

Ініцыятыва Сinemascope пакажа ў Мінску летнія фільмы

20.07.2025 / 21:43

Nashaniva.com

У праграме «Лета ў манахроме», якая стартуе 25 ліпеня, можна будзе пабачыць шэраг фільмаў — ад «Рымскіх канікул» да «Лета з Монікай», заўважыў Reform.

Кадр з фільму «Дуэль» (1971)

З канца ліпеня і ўвесь жнівень 11 фільмаў з праграмы «Лета ў манахроме» будуць паказваць у мінскай прасторы «Манахром».

Ініцыятыва Сinemascope прапануе пазнаёміцца са стужкамі розных жанраў: камедыяй «Канікулы спадара Юло» Жака Таці, баевіком «Дуэль» Сцівена Спілберга, драмамі «Лета з Монікай» Інгмара Бергмана, «Бывай, Філіпіна» Жака Разье, «Дні жніва» Тэрэнса Маліка.

А таксама інтэлектуальным гратэскам ад Пітэра Грынуэя — «Кантракт рысавальшчыка», знакамітым слэшерам — «Пятніца, 13» Шона С. Канінгема і іншымі.

Дзеянне ўсіх фільмаў адбываецца ўлетку.

Падрабязны расклад кінапраглядаў можна знайсці ў сацыяльных сетках праекта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула