БЕЛ Ł РУС

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ

20.07.2025 / 20:58

Nashaniva.com

Ужо ў 16 раз у Беларусі прайшла рэканструкцыя вядомай бітвы. Два дні для гасцей паказвалі баі, праводзілі кірмашы і іншыя забавы. «Точка» паказала, як гэта было.

Фестываль «Наш Грунвальд». Фота: Павел Русак / Tochka.by

Музейны комплекс «Дудуткі» сабраў гасцей на фестываль «Наш Грунвальд» ужо ў 16 раз. Пачалося ўсё з урачыстага шэсця — у поўнай амуніцыі, пад бой барабанаў удзельнікі прайшлі міма гледачоў.

Пасля пачаліся першыя турніры. Самай галоўнай часткай праграмы стала рэканструкцыя заключнага эпізоду Грунвальдскай бітвы. 

Фестываль «Наш Грунвальд». Фота: Павел Русак / Tochka.by

Фестываль «Наш Грунвальд». Фота: Павел Русак / Tochka.by

Для гасцей таксама выступаў гурт Nevrida. У перапынках паміж баталіямі можна было наведаць кірмаш і музычныя майстар-класы, дзе вучылі танцам і ігры на барабанах.

Фестываль «Наш Грунвальд». Фота: Павел Русак / Tochka.by

Фестываль «Наш Грунвальд». Фота: Павел Русак / Tochka.by

У адным з намётаў быў аракул і варажбіт, якія варажылі ўсім жадаючым на лёс па старажытных традыцыям. Госці спрабавалі сябе ў ціры і назіралі за тым, як працавалі старажытныя гадзінкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула