БЕЛ Ł РУС

Украіна трэці дзень запар атакуе Маскву дронамі

19.07.2025 / 21:38

Nashaniva.com

Увечары 19 ліпеня, прыкладна з 18:00, расійская сістэма супрацьпаветранай абароны збіла тры дроны каля Масквы, пра што паведаміў яе мэр Сяргей Сабянін. Жыхары падмаскоўнага Троіцка таксама паведамлялі пра выбухі і збітыя дроны.

Фота ілюстрацыйнае

У сувязі з гэтым Расавіяцыя ўвяла рэжым «Дыван» — забарону на ўзлёт і пасадку цывільных самалётаў у аэрапортах Дамадзедава і Унукава. Раней падобныя абмежаванні дзейнічалі і ў аэрапорце Калугі. У ноч з 18 на 19 ліпеня таксама часова закрывалі аэрапорт Шарамецьева.

Па словах Сяргея Сабяніна, мінулай ноччу ў Падмаскоўі збілі 13 украінскіх беспілотнікаў, столькі ж было нібыта знішчана і 18 ліпеня, а яшчэ чатыры — у чацвер. Міністэрства абароны РФ паведамляе, што толькі за суботу расійская СПА знішчыла 20 дронаў у рэгіёне Масквы. За апошнія тры дні над расійскай сталіцай было нібыта збіта амаль 50 беспілотнікаў.

У выніку гэтых атак і закрыцця аэрапортаў узніклі сур’ёзныя затрымкі рэйсаў. На гэтым фоне Расавіяцыя пагражае авіякампаніі Turkish Airlines санкцыямі за тое, што пасажыры не змаглі амаль суткі вылецець з Унукава ў турэцкі Бодрум.

Атакі ўкраінскіх БПЛА закранулі і Растоўскую вобласць: абломкі дрона пашкодзілі кантактную сетку на адной з чыгуначных ліній, што спыніла рух цягнікоў. 

Чытайце таксама:

ЗША паказалі ўласны аналаг іранскага дрона-камікадзэ

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

Украінскія беспілотнікі атакавалі некалькі расійскіх гарадоў

Каментары да артыкула