БЕЛ Ł РУС

На Рэйнскім кірмашы ў Дзюсельдорфе адбыўся выбух: пацярпелі 19 чалавек

19.07.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Вечарам 18 ліпеня на традыцыйным Рэйнскім кірмашы ў нямецкім горадзе Дзюсельдорф адбыўся выбух піратэхнічнага вырабу. Паводле інфармацыі паліцыі, у выніку здарэння пацярпелі 19 чалавек, сярод якіх — як мінімум адно дзіця, піша Bild.

Скрыншот з відэа

Папярэдне паведамляецца, што падчас феерверку адна з ракет адхілілася ад курсу, паляцела ў бок людзей і выбухнула каля зямлі. Некаторыя сведкі чулі нават два выбухі.

На месца інцыдэнту хутка прыбылі ратавальнікі, пажарнікі і паліцыя. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу. Паліцыя разглядае гэта як няшчасны выпадак.

Арганізатары вырашылі спыніць кірмаш раней, чым планавалася. Цяпер разглядаецца магчымасць адмяніць феерверкі на кірмашы наступнага года.

Рэйнскі кірмаш з'яўляецца адным з найбуйнейшых народных святаў у Еўропе і праводзіцца штогод у ліпені з 1901 года. Звычайна ён доўжыцца каля дзесяці дзён і ўключае атракцыёны, піўныя павільёны, шэсці і феерверкі.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

У Лос-Анджэлесе аўтамабіль пратараніў натоўп людзей: 20 чалавек пацярпелі

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі

Каментары да артыкула