БЕЛ Ł РУС

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА

19.07.2025 / 15:46

Nashaniva.com

У мінскім гіпермаркеце ў Чыжоўцы пакупнікі заўважылі пацука, які бегаў паміж сырамі на адпаведным прылаўку. Відэа з гэтай сцэнай хутка трапіла ў сацсеткі, дзе яго размясцілі відавочцы, а потым падхапілі мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы, пішуць «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Іранічны подпіс пад відэа «Во адкуль дзіркі ў сыры!» прыцягнуў увагу не толькі карыстальнікаў, але і санітарных службаў. Пасля публікацыі гандлёвы пункт праверыў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна.

Падчас праверкі спецыялісты выявілі парушэнні санітарных нормаў, у тым ліку нездавальняючы стан халадзільнікаў, дзе захоўваюцца сыр і мясныя прадукты. У выніку супраць адказных асоб распачатыя адміністрацыйныя справы.

Чытайце таксама:

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ

«Пацукі ўжо смела заходзяць у пад'езд». У барысаўскім шматпавярховіку нашэсце грызуноў

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў

Каментары да артыкула