БЕЛ Ł РУС

Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры

19.07.2025 / 12:49

Nashaniva.com

Уладзімір Мядзведзь змяніў плоўдзіўскі «Лакаматыў» на «Славію» з Сафіі, паведамляе «Трыбуна».

Уладзімір пачаў кар'еру гульца ў 2017 годзе ў мазырскай «Славіі». Гуляў за «Нафтан», брэсцкае «Дынама», «Слуцк», расійскія «Растоў», «Крылы Саветаў», «Чайку», «Ротар», казахстанскі «Атыраў», грузінскі «Сіёні»;

У 2023 годзе перабраўся ў Балгарыі, дзе ягоным першым клубам стаў «Пірын», праз год далучыўся да плоўдзіўскага «Лакаматыва» за які правёў 22 гульні і забіў адзін матч.

Зараз ён перайшоў у сафійскую «Славію». Дарэчы, чэмпіянат Балгарыі стартуе на гэтых выходных. «Славія» заўтра згуляе з «Боцевым» з Врацы.

За сафійскі ЦСКА выступае беларускі галкіпер Фёдар Лапавухаў, а спартыўным дырэктарам плоўдзіўскага «Лакаматыва» з'яўляецца Сяргей Алейнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула