БЕЛ Ł РУС

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay

19.07.2025 / 12:13

Nashaniva.com

«Astronomer адданы каштоўнасцям і культуры, якімі мы кіраваліся з моманту нашага заснавання, — гаворыцца ў заяве. — Ад нашых лідараў чакаецца датрыманне стандартаў як у паводзінах, так і ў субардынацыі. Рада дырэктараў пачала афіцыйнае расследаванне гэтага пытання, і мы неўзабаве падзелімся дадатковымі дэталямі», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Амерыканская тэхналагічная кампанія адправіла свайго генеральнага дырэктара ў адпачынак пасля таго, як стала вірусным відэа з абдымкамі двух яе супрацоўнікаў, якія трапілі ў кадр на канцэрце Coldplay, піша Бі-бі-сі.

На відэа, якое з’явілася на гіганцкім экране стадыёна Gillette у Фоксбара, штат Масачусэтс, відаць мужчына і жанчына, якія абдымаюцца. Калі іхнія твары з’яўляюцца на вачах тысяч людзей, мужчына і жанчына рэзка прыгінаюцца і хаваюцца ад камеры.

Паведамленні пра тое, што абое працуюць на кіраўнічых пасадах у кампаніі Astronomer, распаўсюдзіліся ў Сеціве.

Позна ўвечары ў пятніцу кампанія пацвердзіла ў X, што яе генеральнага дырэктара Эндзі Байрана адправілі ў адпачынак. Відэа, на якім пара пагойдваецца пад музыку, а потым спрабуе хутка схавацца, выбухнула ў інтэрнэце пасля канцэрту ў сераду ўвечары.

Крыс Марцін, вакаліст Coldplay, убачыўшы, як пара хаваецца, сказаў публіцы: «Або ў іх раман, або яны проста вельмі сарамлівыя». Першае відэа, апублікаванае ў TikTok, назбiрала мільёны праглядаў. Потым яго распаўсюдзілі на розных пляцоўках, ператварылі ў мемы і высмеялі ў тэлевізійных праграмах.

Праз два дні пасля таго, як інтэрнэт запоўніўся чуткамі пра абдымкі, Astronomer апублікаваў заяву, у якой аб’явіў пра расследаванне гэтай справы, не ўдакладняючы, пра якое менавіта відэа ідзе гаворка.

«Astronomer адданы каштоўнасцям і культуры, якімі мы кіраваліся з моманту нашага заснавання, — гаворыцца ў заяве. — Ад нашых лідараў чакаецца датрыманне стандартаў як у паводзінах, так і ў субардынацыі. Рада дырэктараў пачала афіцыйнае расследаванне гэтага пытання, і мы неўзабаве падзелімся дадатковымі дэталямі».

Жанчыну з відэа ідэнтыфікавалі як Крысцін Кэбат, галоўнага дырэктара па персанале кампаніі, якая працуе ў Astronomer з лістапада 2024 года. 

Чытайце таксама:

Жанаты кіраўнік IT-кампаніі трапіў у кадр з каханкай на канцэрце ўлюбёнага гурта. Гэта стала для пары неспадзяванкай ВІДЭА

Жонка кіраўніка IT-кампаніі, якога заўважылі на канцэрце з калегай-каханкай, адрэагавала на сітуацыю

Каментары да артыкула