У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ
У скверы на вуліцы Гамарніка чорныя гранітныя пліты з гравіроўкай былі прысвечаныя розным міліцэйскім структурам: Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, патрульна-паставой службе, крымінальнаму вышуку. Але цяпер іх прыбралі, заўважыла выданне «Позірк» у сацсетках.
Цяперашні выгляд алеі, на якой стаялі знакі
Алею заклалі менш за два гады таму, 17 лістапада 2023 года да стагоддзя з дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.
Паводле мясцовых жыхароў, гэтыя памятныя знакі выглядалі як надмагільныя. Магчыма, гэта і ёсць прычына іх дэмантажу.
Чытайце таксама:
У Смаргонскім раёне прыбралі надпіс з мемарыяла, пазбавіўшы яго сэнсу
«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай
У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА
У Віцебску ёсць могілкі, якія здзіўляюць раскошай. Хто ж там пахаваны?