БЕЛ Ł РУС

У Расіі назвалі цану на новы аўтамабіль Lada Iskra

18.07.2025 / 18:3

Nashaniva.com

Расійскі АўтаВАЗ назваў цэны на новы аўтамабіль Lada Iskra, які быў упершыню прадстаўлены ў студзені 2025 года. Гэтая мадэль задумвалася як даступная замена для ўжо састарэлай лінейкі Granta, але ў выніку заняла прамежкавае месца паміж Vesta і Granta, паведамляе Autonews.ru.

Фота: Autonews.ru

Серыйную вытворчасць Iskra пачалі ў красавіку, адначасова стартаваў прыём перадзамоў. У продаж паступяць тры варыянты кузава: седан, універсал і кросверсія. Усе будуць з рухавікамі аб’ёмам 1,6 літра, магутнасцю ад 90 да 106 конскіх сіл, з механічнай або аўтаматычнай каробкай перадач.

Па памерах Iskra блізкая да Granta і Renault Logan III, але крыху меншая за Vesta. Знешне яна вельмі нагадвае «старэйшую» мадэль — тыя ж выштампоўкі на баках і «бумерангі» на бамперы. Плануецца сем колераў: сіні, белы, чорны, цёмна-чырвоны, срэбны, карычневы і аранжавы.

Аўтамабіль будзе выпускацца ў чатырох камплектацыях: Comfort, Life, Enjoy і Techno. Цэны — ад 1,249 да 1,579 мільёна расійскіх рублёў (прыкладна ад $16 000 да $20 000). Афіцыйны старт продажаў у Расіі — 20 ліпеня.

У Беларусі Lada займае другое месца па продажах сярод аўтамабільных брэндаў, з доляй каля траціны рынку. У лютым 2025 года брэнд пачаў прадаваць у Беларусі бізнэс-седан Lada Aura.

Чытайце таксама:

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца

Аўтамабільная асацыяцыя патлумачыла, чаму змяншаюцца продажы новых машын

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак

Каментары да артыкула