БЕЛ Ł РУС

Былога футбаліста «Крумкачоў» асудзілі за ўдзел у пратэстах

18.07.2025 / 17:38

Nashaniva.com

Аляксей Драчоў праславіўся як работнік «Макдональдса», які прабіўся ў вышэйшую лігу.

Аляксей Драчоў. Фота: krumkachy.com

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес прысуд па справе 30-гадовага футбаліста Аляксея Драчова. Яму прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах.

У 2017-м Драчоў правёў 7 матчаў у вышэйшай лізе чэмпіяната Беларусі па футболе за «Крумкачы». Адметна, што адначасова ён працягваў працаваць у «Макдональдсе».

Аляксей — выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, але пайшоў працаваць спачатку ў лагістыку, а пасля ў рэстараны. Тым не менш ён змог рэалізаваць сваю дзіцячую мару і трапіць у каманду вышэйшай лігі — пры гэтым чаргаваў трэніроўкі і начныя змены.

Аляксей Драчоў

У 2021 годзе Драчоў гуляў за «Смалявічы», пасля чаго скончыў кар’еру і вярнуўся ў аматарскі футбол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула