БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў строга пытацца за кожны скрадзены каласок падчас жніва

18.07.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Сёння Лукашэнка правёў селектарную нараду наконт жніва.

Сілавы блок падчас нарады. Фота: president.gov.by

Адно з пытанняў, якое ён узняў на нарадзе, — пытанне крадзяжоў падчас жніва.

Лукашэнка папярэдзіў, што ён добра дасведчаны пра сітуацыю на месцах і без прыцягнення міліцыі: «Што толькі можна — тое і крадуць. Спыніць трэба жалезным чынам».

Звяртаючыся да кіраўніка МУС Івана Кубракова, ён запатрабаваў прымаць самыя жорсткія меры да «несуноў». «Ніхто за каласок з чалавека не пытае. Але калі вінаваты — і за каласок спытаеце», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка спыніўся на кадравай праблеме і прапанаваў прыцягваць з гарадоў механізатараў на перыяд уборкі.

«Трэба зрабіць так, каб людзі, якія кінулі сяло і з'ехалі ў горад, — па-добраму з імі дамовіцца, — каб яны ў цяжкія моманты дапамагалі. Асабліва механізатары на камбайнах. Гэта адзінкавыя (спецыялісты), не кожнаму камбайн даверыш. Таму гараджан трэба задзейнічаць, як толькі можна, але і мы да іх павінны па-чалавечы ставіцца і дапамагаць. Гэтых людзей нельга забываць ніколі цягам году, а не толькі тады, калі яны нам патрэбныя», — прапанаваў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула