У 2025 годзе расійскія войскі захапілі тэрыторыю Украіны памерам з Люксембург
Паводле ацэнак украінскіх і расійскіх ваенных блогераў, армія РФ заняла з пачатку года 2395 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі. Гэта амаль адпавядае плошчы Люксембурга (2586 кв. км), або Вілейскага раёна (2435 кв км), адзначае Bild.
Для параўнання — у 2024 годзе расійскія войскі захапілі 3388 кв. км. Гэта азначае, што іх прасоўванне паскараецца. Калі тэндэнцыя захаваецца, то да канца гэтага года Украіна страціць больш за 4 тысячы кв. км.
Толькі ў чэрвені Узброеныя сілы Украіны пакінулі два дзясяткі вёсак. З-за недахопу жывой сілы ўкраінскае камандаванне выдзяляе на абарону малых населеных пунктаў па 5—10 чалавек, у той час як расійскія атрады, што наступаюць на іх, колькасцю па 20—50 салдат.
Нават калі яны страчваюць палову наступаючых забітымі і параненымі, астатнія дабіраюцца да мэты і захопліваюць пазіцыі УСУ.