БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам дзеці складалі камяні на рэйкі

18.07.2025 / 10:18

Nashaniva.com

У Пятрышках вечарам 16 ліпеня трое хлопчыкаў ва ўзросце 8, 9 і 11 гадоў складалі камяні на чыгунку непадалёк ад моста.

Двое з іх — мясцовыя жыхары, трэці — прыехаў са Смалявіцкага раёна ў госці да бабулі, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».

Гэта не адзіны выпадак: хлопцы таксама былі заўважаныя за аналагічнымі дзеяннямі 13 і 14 ліпеня. Міліцыяй праводзіцца праверка.

Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць, да адказнасці могуць прыцягнуць іх бацькоў. У дачыненні да іх будзе дадзена прававая ацэнка паводле артыкула 10.3 КаАП — за неналежнае выхаванне. Супрацоўнікі міліцыі наведалі сем’і юных парушальнікаў, правялі прафілактычныя гутаркі з дзецьмі і іх бацькамі, нагадаўшы пра небяспеку такіх дзеянняў.

У міліцыі нагадалі: падобныя правіннасці, у залежнасці ад наступстваў, могуць разглядацца як наўмыснае пашкоджанне шляхоў злучэння (артыкул 309 КК) або хуліганства (артыкул 339 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула