БЕЛ Ł РУС

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр

17.07.2025 / 22:37

Nashaniva.com

Аўстрыйскі парашутыст Фелікс Баўмгартнэр загінуў у выніку няшчаснага выпадку падчас палёту на параплане каля ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў Цэнтральнай Італіі, паведамляе выданне Kurier. Яму было 56 гадоў.

Фелікс Баўмгартнэр. Фота: AP Photo/Ross D. Franklin

Баўмгартнэр набыў сусветную вядомасць у 2012 годзе дзякуючы свайму скачку са стратасферы. Ён устанавіў тры сусветныя рэкорды, скокнуўшы з вышыні звыш 38 км і развіўшы хуткасць 1173 км/г.

Акрамя таго, Фелікс Баўмгартнэр стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з парашутам з віядука Міё ў Францыі, хмарачоса Turning Torso ў Мальме ў Швецыі, а таксама з 90-га паверха самага высокага на той момант будынка ў свеце — хмарачоса Тайбэй 101.

Паведамляецца, што Феліксу Баўмгартнэру стала дрэнна падчас палёту на параплане. Ягоны апарат упаў у басейн гатэля на беразе Італіі. У выніку гэтага пацярпела жанчына, яе шпіталізавалі.

За пяць дзён да гібелі Баўмгартнэр публікаваў фота на параплане ў Італіі і пытаўся падпісчыкаў: «Дзе вы адпачываеце сёлета?»

Чытайце таксама:

Скачок Баўмгартнера са стратасферы: новае відэа

Запіс з камеры Баўмгартнэра — асцярожна, можа стаць млосна

Дасціпная фотажаба на скачок-подзвіг бясстрашнага Фелікса Баўмгартнэра

Аўстрыец Фелікс Баўмгартнэр скочыў з вышыні 39 км — відэа

Віцэ-прэзідэнт Google скокнуў з вышыні 41 км, пабіўшы рэкорд Баўмгартнера

Каментары да артыкула