БЕЛ Ł РУС

Францыя цалкам вывела свае войскі з Сенегала

17.07.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Пасля больш як 60 гадоў прысутнасці французская армія пакінула Сенегал. Гэта стала вынікам рашэння новага прэзідэнта краіны Басіру Дыямая Фая, які падкрэсліў, што Сенегал — незалежная і сувярэнная дзяржава, і замежныя вайсковыя базы на яе тэрыторыі непрымальныя, паведамляе Euronews.

Падчас урачыстай цырымоніі. Фота: Cem Ozdel/Anadolu via Getty Images

17 ліпеня 2025 года, Францыя афіцыйна перадала Сенегалу апошнія два свае аб’екты — вайсковы лагер Жэй і авіяцыйны пункт у аэрапорце Дакара.

Цяпер пастаянная французская вайсковая прысутнасць у Сенегале скончаная, хоць Парыж застаецца адкрытым да супрацоўніцтва з Дакарам у іншых сферах.

Гэты крок стаў часткай шырэйшага працэсу вываду французскіх войскаў з Афрыкі, які пачаўся яшчэ раней: у апошнія гады Францыя ўжо пакінула Малі, Чад, Буркіна-Фасо і Нігер.

Як правіла, сыход з рэгіёну Францыі выкарыстоўваецца Расіяй, якая пры падтрымцы афрыканскіх падраздзяленняў ПВК «Вагнер» спрыяе прыходу ў гэтых краінах да ўлады праз вайсковыя перавароты сваіх палітычных саюзнікаў.

У Афрыцы Францыя яшчэ мае базу ў Джыбуці, дзе знаходзіцца каля 1500 вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Францыя пачала выводзіць свае войскі з Сенегала. Яе ўплывы ў Афрыцы ўсё меншаюць

Што рухае пераваротамі ў Заходняй Афрыцы?

Зрынуты прэзідэнт Нігера: Увесь рэгіён можа падпасці пад уплыў Расіі і ПВК «Вагнер»

Каментары да артыкула