БЕЛ Ł РУС

Падчас велагонкі ў Італіі ўпаў і загінуў 19-гадовы спартсмен

17.07.2025 / 16:21

Nashaniva.com

У Італіі падчас велагонкі «Джыро Дэла Вале-д’Аоста» загінуў 19-гадовы спартсмен Самуэле Прывітэра. Трагедыя здарылася падчас першага этапу спаборніцтва.

Самуэле Прывітэра. Фота: Hagens Berman Axeon / axeoncycling.com

Як паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт, пасля падзення велагоншчык атрымаў цяжкія траўмы. Медыкі аказалі яму дапамогу на месцы і даставілі ў бальніцу, дзе спартсмен памёр.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас спуску Прывітэра страціў раўнавагу, упаў, згубіў шлем і моцна ўдарыўся галавой. Усе абставіны здарэння цяпер высвятляюць праваахоўныя органы.

Гэтая гонка прызначаная для ўдзельнікаў ва ўзросце да 23 гадоў. У сувязі з гібеллю спартсмена другі этап спаборніцтва быў адменены.

Чытайце таксама:

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў

Пад Мінскам некіраваны карт пратараніў гоншчыка на хуткасці 90 км/г

Каментары да артыкула